Аб цырымоніі абмену пасланнямі з нагоды 30-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і ПАР
07.03.2023 г.7 сакавіка 2023 г. у Міністэрстве міжнародных адносін і супрацоўніцтва ПАР прайшла цырымонія абмену віншавальнымі пасланнямі з нагоды 30-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікай.
Адбыўся зацікаўлены абмен думкамі па пытаннях двухбаковага палітычнага, гандлёва-эканамічнага і гуманітарнага парадку дня.
Міністр міжнародных адносін і супрацоўніцтва ПАР Наледзі Пандор і Пасол Беларусі ў ПАР Аляксандр Сідарук адзначылі дружалюбны характар адносін паміж дзвюма краінамі, пацвердзілі гатоўнасць да далейшага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.