Форма электроннага звароту
Форма электроннага звароту грамадзян
Форма электроннага звароту юрыдычных асоб i індывідуальных прадпрымальнікаў
У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года «Об обращениях граждан и юридических лиц»(далей – Закон) зварот у Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь можа ажыццяўляцца ў пісьмовай, электроннай або вуснай форме.
Пісьмовыя звароты накіроўваюцца ў Пасольства Рэспублікі Беларусь у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы па наступным адрасе: 164, Orion av, 0181 Sterrewag, Pretoria, South Afriсa.
Электронныя звароты могуць быць накіраваны па адрасе электроннай пошты rsa@mfa.gov.by або праз запаўненне формы ў спецыяльнай рубрыцы на афіцыйным сайце Пасольства.
Электронныя звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў (далей – грамадзяне), і юрыдычных асоб Пасольствам разглядаюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона.
У адпаведнасці з Законам электронны зварот – гэта зварот заяўніка, які паступіў на адрас электроннай пошты арганізацыі або размешчаны ў спецыяльнай рубрыцы на афіцыйным сайце арганізацыі ў глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт (артыкул 1 Закона).
Электронныя звароты, якія паступілі ў Пасольства, падлягаюць разгляду ў парадку, устаноўленым для разгляду пісьмовых зваротаў, з улікам асаблівасцей, прадугледжаных артыкулам 25 Закона, і павінны адпавядаць патрабаванням, устаноўленым пунктам 1, абзацамі другім-чацвёртым пункта 2 або абзацамі другім – пятым пункта 3 артыкула 12 Закона.
Электронныя звароты грамадзян павінны змяшчаць:
- найменне і (або) адрас арганізацыі або пасаду асобы, якім накіроўваецца зварот;
- прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы грамадзяніна, адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання);
- выклад сутнасці звароту;
- адрас электроннай пошты заяўніка.
- найменне і (або) адрас арганізацыі або пасаду асобы, якім накіроўваецца зварот;
- поўнае найменне юрыдычнай асобы і яго месца знаходжання;
- выклад сутнасці звароту;
- прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы кіраўніка ці асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты;
- адрас электроннай пошты заяўніка.
- заяўнік у сваім электронным звароце просіць накіраваць пісьмовы адказ або адначасова накіраваць пісьмовы адказ і адказ на адрас яго электроннай пошты;
- у электронным звароце пазначаны адрас электроннай пошты, на які па тэхнічных прычынах не ўдалося накіраваць адказ (паведамленне).
- не змяшчае прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку (калі такое маецца), адраса месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
- не змяшчае найменне і (або) адрас арганізацыі або пасаду асобы, якім накіроўваецца зварот;
- не змяшчае поўнага наймення юрыдычнай асобы і адраса яго месца знаходжання, прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);
- не змяшчае сутнасці звароту;
- змяшчае тэкст, які не паддаецца прачытанню;
- змяшчае нецэнзурныя ці зняважлівыя словы або выказванні;
- падлягае разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах, зварот з'яўляецца зваротам работніка да наймальніка або ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі вызначаны іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
- змяшчае пытанні, якія не датычацца кампетэнцыі МЗС;
- прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
- пададзены паўторны зварот і ў ім не выкладзены новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
- з заяўніком спынена перапіска па выкладзеных у звароце пытаннях.