:

Аб удзеле Пасла А.Сідарука ў відэаканферэнцыі «Аб'ектыўны погляд на бізнес у Афрыцы»

14.06.2022 г.

14 чэрвеня 2022 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы Аляксандр Сідарук (па сумяшчальніцтве ў Рэспубліцы Ангола, Рэспубліцы Зімбабвэ, Рэспубліцы Мазамбік і Рэспубліцы Намібія) прыняў удзел у відэаканферэнцыі «Аб'ектыўны погляд на бізнес у Афрыцы», арганізаванай Нацыянальным цэнтрам маркетынгу і кан'юнктуры цэн» Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

Пасол выступіў з дакладам на тэму «Рынак Паўднёвай Афрыкі: кан'юнктура, асаблівасці, перспектывы», адказаў на пытанні беларускіх экспарцёраў па пастаўках у ПАР прадукцыі дрэваапрацоўкі, алкагольнай прадукцыі, прадуктаў харчавання. Асобны акцэнт зроблены на сістэмных падыходах прадпрыемстваў па асваенню рынку Поўдня Афрыкі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці