:

Аб візіце Пасла А.Сідарука ў Рэспубліку Батсвана

02.07.2022 г.

 

 

29 чэрвеня – 1 ліпеня 2022 г. Пасол Аляксандр Сідарук наведаў г. Габаронэ (Рэспубліка Батсвана), дзе правёў шэраг двухбаковых сустрэч па пытаннях развіцця беларуска-батсванскага супрацоўніцтва.

На сустрэчы ў Міністэрстве замежных спраў Батсваны былі абмеркаваны перспектывы наладжвання дыялогу паміж знешнепалітычнымі ведамствамі дзвюх краін, узаемадзеянне на міжнароднай арэне.

У ходзе сустрэч у Міністэрстве гандлю і прамысловасці, Міністэрстве сельскай гаспадаркі, Міністэрстве мінеральных рэсурсаў і энергетыкі Батсваны былі абмеркаваны пытанні ўзаемных паставак прадукцыі машынабудавання, сельскагаспадарчай тэхнікі, абсталявання для механізацыі сельскай гаспадаркі, прадуктаў харчавання.

У ходзе візіту таксама праведзена сустрэча з выканаўчым дырэктарам Дзелавой асацыяцыі Батсваны (Business Botswana). Абмеркаваны пытанні наладжвання кантактаў з Беларускай гандлёва-прамысловай палатай.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці