:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы А.Сідарука з Міністрам замежных спраў ПАР

08.03.2021 г.

8 сакавіка 2021 г. па ініцыятыве паўднёваафрыканскага боку адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы Сідарука Аляксандра Дзмітрыевіча з Міністрам замежных спраў Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Грэйс Наледзі Мандзіса Пандор. У межах сустрэчы абмеркавалі сучасны стан двухбаковых адносін. Асобая ўвага была ўдзелена наступствам пандэміі каранавірусу, істотным чынам закрануўшай Паўднёвую Афрыку, а таксама актуальным сацыяльна-эканамічным праблемам Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі.

З улікам існуючага патэнцыялу гандлёва-эканамічнага і палітычнага супрацоўніцтва дамовіліся прадоўжыць актыўную працу праз існуючыя механізмы двухбаковага ўзаемадзеяння, уключаючы правядзенне палітычных кансультацый і пятага пасяджэння Беларуска-Паўднёваафрыканскага камітэта па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, з мэтай прадметнага абмеркавання двухбаковага парадку і выпрацоўкі рашэнняў па наяўных праблемных пытаннях двухбаковага супрацоўніцтва.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці