:

Аб відэаканферэнцыі паміж кіраўнікамі РУП «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі» і Гандлёва-інвестыцыйнага агенцтва паўднёваафрыканскай правінцыі Квазулу-Наталь

26.03.2021 г.

25 сакавіка 2021 г. па ініцыятыве Пасольства ў фармаце відэаканферэнцыі праведзена сустрэча паміж кіраўнікамі РУП «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі» і Гандлёва-інвестыцыйнага агенцтва паўднёваафрыканскай правінцыі Квазулу-Наталь (TIKZN).

У ходзе мерапрыемства генеральны дырэктар РУП «НПЦ НАН Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі» Дзмітрый Комлач прадставіў паўднёваафрыканскаму боку навуковы і тэхнічны патэнцыял Цэнтра, выказаў гатоўнасць прыняць удзел у праектах па механізацыі паўднёваафрыканскай сельскай гаспадаркі.

Выканаўчы дырэктар TIKZN Нэвіл Мацье і начальнік дэпартамента сельскай гаспадаркі правінцыі Квазулу-Наталь Сіза Сібандэ пазначылі перспектыўныя напрамкі і патрэбы аграрнага сектара правінцыі Квазулу-Наталь, выказалі зацікаўленасць у прапрацоўцы сумесных праектаў.

Падчас відэаканферэнцыі выступіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы Сідарук А., дасягнуты дамоўленасці аб абмене інфармацыяй па абсталяванні для выкарыстання ў сярэдніх і малых фермерскіх гаспадарках правінцыі, а таксама аб працягу ўзаемадзеяння, у тым ліку, у рамках планаванай на 15-16 красавіка 2021 г.сустрэчы пасла з Прэм'ерам правінцыі Квазулу-Наталь Зіле Зікалалай.

Правінцыя Квазулу-Наталь з'яўляецца другой па колькасці насельніцтва правінцыяй ў ПАР (11,5 млн. чалавек), уклад у ВУП краіны складае каля 16 працэнтаў (займае другое месца сярод дзевяці правінцый па эканамічных паказчыках).

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці