:

Аб візіце Пасла А.Сідарука ў г. Рычардс Бэй

31.08.2021 г.

26-27 жніўня 2021 г. адбыўся рабочы візіт Пасла Аляксандра Сідарука ў г. Рычардс Бэй (правінцыя Квазулу-Наталь, ПАР), дзе ён прыняў удзел у прэзентацыі і абмеркаванні праекта стварэння зборачнай вытворчасці трактароў ААТ «МТЗ» на тэрыторыі спецыяльнай эканамічнай зоны.

Бакамі праекта выступаюць з паўднёваафрыканскага боку – кампанія «Nqawana Holdings» і адміністрацыя «Зоны прамысловага развіцця Рычардс Бэй» (RBIDZ), з беларускага боку – ААТ «МТЗ» і ТАА «Раўнд Бай».

У ходзе перагавораў абмеркаваны тэхнічныя дэталі праекта, намечаны канкрэтныя крокі па рэалізацыі дасягнутых дамоўленасцей, адбылося наведванне зямельнага ўчастка, які выдаткоўваецца пад праект.

Пасол А.Сідарук пацвердзіў зацікаўленасць беларускага боку ва ўсталяванні і пашырэнні партнёрскіх адносін з паўднёваафрыканскімі партнёрамі. Высока ацаніў перспектывы рэалізацыі праекта і выказаў ўсялякую падтрымку ў яго ажыццяўленні з боку Рэспублікі Беларусь.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці