:

Пасол А.Сідарук наведаў Рэспубліку Намібія

23.06.2022 г.

19-22 чэрвеня 2022 г. Пасол Аляксандр Сідарук наведаў г. Віндхук, дзе правёў шэраг двухбаковых сустрэч у намібійскіх міністэрствах, бізнес-колах і навучальных установах.

На сустрэчы з намеснікам Міністра міжнародных адносін і супрацоўніцтва Рэспублікі Намібія Джэнелі Матунду Пасол падкрэсліў, што Беларусь нязменна зацікаўлена ў развіцці адносін з Намібіяй, гатова актывізаваць дыялог па ўсіх напрамках. Д.Матунду адзначыла, што намібійскі бок падтрымлівае ініцыятывы і гатовы да аднаўлення кантактаў, актыўнасць якіх была зніжана з-за пандэміі. Асобная ўвага нададзена працы над дагаворна-прававой базай.

На сустрэчы з Міністрам вышэйшай адукацыі, навучання і інавацый Намібіі Ітах Канджы-Муранжы абмеркаваны перспектывы беларускага-намібійскага супрацоўніцтва ў сферы адукацыі. Намібійскі бок быў праінфармаваны аб парадку адбору замежных грамадзян для навучання за кошт грантаў у дзяржаўных установах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Абмеркаванне пытанняў супрацоўніцтва ў сферы адукацыі і міжвузаўскага ўзаемадзеяння атрымала развіццё падчас сустрэчы з заснавальнікам і рэктарам Міжнароднага ўніверсітэта менеджменту прафесарам Давідам Намвандзі.

Падчас сустрэчы з намеснікам Міністра сельскай гаспадаркі, водных рэсурсаў і зямельнай рэформы Рэспублікі Намібія Ганнай Шыведай былі абмеркаваны пытанні супрацоўніцтва ў сферы сельскай гаспадаркі, магчымыя пастаўкі беларускай сельгастэхнікі і абсталявання. Цікавасць прадстаўнікоў Міністэрства выклікалі прапановы па абмену вопытам у сферы механізацыі сельскай гаспадаркі, а таксама па навучанню намібійскіх студэнтаў у вышэйшых навучальных установах Беларусі па сельскагаспадарчых спецыяльнасцях.

Пасол праінфармаваў Міністра індустрыялізацыі і гандлю Намібіі Люсію Ііпумбу аб прамысловым патэнцыяле Рэспубліцы Беларусь, аб вопыце работы беларускіх прадпрыемстваў у ПАР і Зімбабвэ. Намібійскій міністр адзначыла зацікаўленасць у пошуку сумесных праектаў, асабліва інвеставання і стварэння ў Намібіі зборачных вытворчасцяў.

На сустрэчы ў ГПП Намібіі з Прэзідэнтам Бісеем Уірабам і выканаўчым дырэктарам Чэрыці Маяй прадстаўлена Рэспубліка Беларусь, яе гандлёва-эканамічны і экспартны патэнцыял. Абмеркаваны пытанні наладжвання кантактаў з Беларускай гандлёва-прамысловай палатай, правядзенне ў найбліжэйшы час відэаканферэнцыі паміж кіраўнікамі дзвюх палат, а таксама правядзенне магчымых бізнес-форумаў і накіроўванне дзелавых місій дзвюх краін.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці