:

Аб цырымоніі 30-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін Беларусі і Зімбабвэ

21.04.2022 г.

У сувязі з 30-годдзем устанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Зімбабвэ па ініцыятыве беларускага боку 21 красавіка 2022 г. у Міністэрстве замежных спраў і міжнароднага гандлю Зімбабвэ была арганізавана і праведзена ўрачыстая цырымонія з удзелам Пасла Аляксандра Сідарука і Пастаяннага сакратара МЗС Зімбабвэ Джэймса Манзоў па абмене віншавальнымі пасланнямі ад імя Кіраўнікоў дзяржаў Беларусі і Зімбабвэ.

Бакамі адзначаны высокі ўзровень палітычнага дыялогу і рэзультатыўнае гандлёва-эканамічнае партнёрства. Пацвярджэнне гэтаму – змястоўныя вынікі афіцыйнага візіту Прэзідэнта Зімбабвэ Эмерсана Мнангагвы ў Беларусь у студзені 2019 года, а таксама шматлікія ўзаемныя візіты кіраўнікоў міністэрстваў Зімбабвэ і Беларусі і прадстаўнікоў дзелавых колаў.

Важнай вяхой дыпламатычнага ўзаемадзеяння стала адкрыццё ў студзені 2022 года Пасольства Беларусі ў г. Харарэ.

Выказана ўпэўненасць у далейшым развіцці беларуска-зімбабвійскіх адносін ва ўсіх сферах на карысць народаў нашых дзяржаў.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці