:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі ў ПАР А.Сідарука з выканаўчым дырэктарам гандлёва-інвестыцыйнага агенцтва правінцыі Квазулу-Наталь

02.02.2021 г.

2 лютага 2021 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы Аляксандр Сідарук правёў сустрэчу з выканаўчым дырэктарам гандлёва-інвестыцыйнага агенцтва паўднёваафрыканскай правінцыі Квазулу-Наталь Нэвілам Матжы.

Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі магчымыя кірункі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, перспектыўныя праекты ў сферы механізацыі сельскай гаспадаркі і аднаўляльных крыніц энергіі. Сур'ёзная ўвага нададзена наладжванню адносін паміж Банкам развіцця Рэспублікі Беларусь і банкамі правінцыі Квазулу-Наталь.

Дасягнуты дамоўленасці аб сумеснай арганізацыі і правядзенні шэрагу відэамерапрыемстваў з удзелам дзелавых колаў Беларусі і Паўднёвай Афрыкі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці