:

Аб дзелавой сустрэчы бізнесменаў Беларусі і Паўднёвай Афрыкі

20.08.2021 г.

19 жніўня 2021 г. у Беларускай гандлёва-прамысловай палате адбылася дзелавая сустрэча  прадстаўнікоў беларускіх прадпрыемстваў і арганізацый з бізнесменамі Паўднёва-Афрыканская Рэспублікі.

Сустрэчу адкрыў старшыня БелГПП Уладзімір Улаховіч, які азнаёміў удзельнікаў з магчымасцямі, мерапрыемствамі Палаты па развіццю кантактаў беларускага бізнесу з кампаніямі ПАР і іншых краін Афрыканскага кантынента, асноўнымі накірункамі ўзаемадзеяння з гандлёва-прамысловымі палатамі і асацыяцыямі бізнесу ў гэтым рэгіёне.

Актуальную інфармацыю аб сучасным стане беларуска-паўднёваафрыканскага гандлева-эканамічнага супрацоўніцтва, магчымасцях яго пашырэння, а таксама вядзенні бізнесу у ПАР прэзентаваў прадстаўнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы.

Кіраўнікі паўднёваафрыканскіх кампаній LDA Building Services і АML Mzanzi Group Джымі Вудс і Аркадзі Гуткін паведамілі пра дзейнасць і праекты гэтых кампаній, пацвердзілі гатоўнасць развіваць узаемыгаднае супрацоўніцтва з беларускімі вытворцамі высокатэхналагічнага абсталявання, ствараць сумесныя прадпрыемствы. Адбылася прэзентацыя паспяховых сумесных праектаў беларускага ААТ «НПА Цэнтр» з партнёрамі з ПАР.

Пасля выступленняў і прэзентацый прашлі двухбаковыя перамовы кіраўнікоў паўднёваафрыканскіх кампаній і 20 беларускіх прадпрыемстваў, разгледжаны перспектывы усталявання і развіцця партнёрства.

Ганаровы консул Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Ангола Карлас Вентура прыняў удзел у мерапрыемстве.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці