:

Аб сустрэчы Пасла А.Сідарука з Дырэктарам дэпартамента краін Усходняй Еўропы МЗС ПАР

20.05.2022 г.

19 мая 2022 г. у Міністэрстве міжнародных адносін і супрацоўніцтва ПАР адбылася сустрэча Пасла Рэспублікі Беларусь у ПАР Аляксандра Сідарука з Дырэктарам дэпартамента краін Усходняй Еўропы і Балтыі Пумзіле Мазібукай.

Абмеркаваны пытанні двухбаковага парадку дня, прадаўжэнне работы па развіццю дагаворна-прававой базы, а таксама ўзаемадзеянне ў рамках міжнародных арганізацый. Дасягнуты дамоўленасці аб сумеснай прапрацоўцы мерапрыемстваў, прымеркаваных да 30-годдзя з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і ПАР.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці