Рэгістрацыя страты грамадзянства Рэспублікі Беларусь  

Рэгістрацыя страты грамадзянства Рэспублікі Беларусь з прычыны паступлення асобы на воінскую службу, службу ў паліцыю, органы бяспекі, юстыцыі ці іншыя дзяржаўныя органы замежнай дзяржавы ажыццяўляецца як па асабістай заяве асобы, складзенай у адвольнай форме, так і па ініцыятыве органаў дыпламатычнай службы.

Рэгістрацыя страты грамадзянства Рэспублікі Беларусь па ініцыятыве органа дыпламатычнай службы праводзіцца па рашэнні кіраўніка органа дыпламатычнай службы пры дакументальным пацверджанні факту паступлення асобы на воінскую службу, службу ў паліцыю, органы бяспекі, юстыцыі або іншыя дзяржаўныя органы замежнай дзяржавы.

Пры рэгістрацыі страты грамадзянства Рэспублікі Беларусь па асабістай заяве, складзенай у адвольнай форме, у орган дыпламатычнай службы прадстаўляюцца наступныя дакументы і (або) матэрыялы:

  • аўтабіяграфія;
  • чатыры каляровыя фотаздымкі заяўніка, якія адпавядаюць яго ўзросту, памерам 30 x 40 мм;
  • дакумент, які сведчыць асобу заяўніка (і копія старонак, якія змяшчаюць звесткі пра прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца), дату і месца нараджэння, грамадзянства);
  • дакумент кампетэнтнага органа замежнай дзяржавы, які пацвярджае дату і падставы набыцця грамадзянства гэтай дзяржавы;
  • дакумент, які пацвярджае факт паступлення асобы на воінскую службу, службу ў паліцыю, органы бяспекі, юстыцыі ці іншыя дзяржаўныя органы замежнай дзяржавы;
  • дакумент, які пацвярджае ўнясенне консульскага збору. Парадак выплаты консульскага збору неабходна ўдакладняць у замежнай установе па месцы звароту.

Рэгістрацыя страты грамадзянства Рэспублікі Беларусь дзіцем, які набыў па нараджэннні нароўнi з грамадзянствам замежнай дзяржавы грамадзянства Рэспублiкi Беларусь, ажыццяўляецца па заяве.

Заяўнікам разам з заявай прадстаўляюцца наступныя дакументы і (або) матэрыялы:

  • дакумент кампетэнтнага органа замежнай дзяржавы, які пацвярджае набыццё дзіцем грамадзянства гэтай дзяржавы па нараджэнні;
  • пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці або іншы дакумент, які пацвярджае факт нараджэння (і яго копія);
  • пашпарт дзіцяці ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў (і копія старонак, якія змяшчаюць звесткі пра прозвішча, ўласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца), дату і месца нараджэння);
  • дакументы, якія сведчаць асобу бацькоў (аднаго з бацькоў) (і копія старонак, якія змяшчаюць звесткі пра прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца), дату і месца нараджэння, грамадзянства).
  • дакумент, які пацвярджае ўнясенне консульскага збору. Парадак выплаты консульскага збору неабходна ўдакладняць у замежнай установе па месцы звароту.

Тэрмін разгляду заявы аб рэгістрацыі страты грамадзянства Рэспублікі Беларусь не павінен перавышаць двух месяцаў.

Рэгістрацыя страты грамадзянства Рэспублікі Беларусь па падставах, прадугледжаных міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь, ажыццяўляецца органамі дыпламатычнай службы ў парадку, устаноўленым гэтымі дагаворамі.

Дакументы, якія прадстаўляюцца разам з заявай і якія выдадзены кампетэнтнымі органамі замежных дзяржаў, прымаюцца пры наяўнасці іх легалізацыі або прастаўлення апастылю, калі іншае не прадугледжана заканадаўствам, у тым ліку міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь.

Дакументы, складзеныя на замежнай мове, павінны суправаджацца перакладам на адну з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь. Правільнасць перакладу і сапраўднасць подпісу перакладчыка павінны быць засведчаны натарыусам альбо асобай, упаўнаважанай на здзяйсненне натарыяльных дзеянняў.

Версія для друку