Супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікай
Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікай усталяваны 4 сакавіка 1993 г.
Са студзеня 2000 г. у Преторыі дзейнічае Пасольства Рэспублікі Беларусь.
Дагаворна-прававая база паміж Рэспублікай Беларусь і ПАР ўключае міжурадавыя пагадненні аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, аб пазбяганні падвойнага падаткаабкладання, аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве, аб ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве, аб бязвізавых паездках па дыпламатычных і службовых пашпартах, аб супрацоўніцтве ў галіне культуры і мастацтва, аб стварэнні Камітэта па гандлёва- эканамічным супрацоўніцтве.
Гандлёвыя адносіны Рэспублікі Беларусь з Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікай маюць наступную дынаміку:
(млн.долараў ЗША)
|
Перыяд |
Абарот |
Экспарт |
Імпарт |
Сальда |
|
2017 год |
16,8 |
9,3 |
7,5 |
1,8 |
|
2018 год |
24,9 |
17,2 |
7,7 |
9,5 |
|
2019 год |
26,8 |
14,5 |
12,3 |
2,2 |
|
2020 год |
25,7 |
18,1 |
7,6 |
10,5 |
|
2021 год |
32,2 |
22,8 |
9,4 |
13,5 |
|
2021 г. у % да 2020 г. |
125,3 |
126,0 |
123,7 |
|
Візіты на вышэйшым узроўні не ажыццяўляліся.
У 2006 годзе Беларусь наведала Старшыня Нацыянальнай Асамблеі ПАР Б.Мбете, у 2007 годзе — Старшыня Нацыянальнага савета правінцый ПАР М.Махлангу. 24 – 29 студзеня 2025 г. Старшыня Нацыянальнага савета правінцый ПАР Р.Мцвені-Цыпане наведала з візітам Беларусь у складзе дэлегацыі міжнародных назіральнікаў Панафрыканскага парламента. Беларусь таксама наведвалі Кароль правінцыі Квазулу-Наталь (1999 год), Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі і Міністр мастацтваў, навукі і тэхналогій (2002 год), Міністр дзяржаўных прадпрыемстваў (2006 год), Міністр мінеральных рэсурсаў і энергетыкі (2007 год).
3 — 5 лістапада 2024 г. адбыўся працоўны візіт у ПАР Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Сергеенка І.П., у ходзе якога праведзена сустрэча са Спікерам Нацыянальнай асамблеі ПАР А.Т. Дзідзізай, а беларускі заканадаўчы орган атрымаў статус назіральніка пры Панафрыканскім парламенце.
Падтрымліваецца рэгулярны дыялог паміж знешнепалітычнымі ведамствамі Беларусі і ПАР. Міністры замежных спраў Беларусі чатыры разы (у 2000, 2006, 2014 і 2023 гадах) наведвалі ПАР. Візіты міністраў міжнародных адносін і супрацоўніцтва ПАР у Беларусь былі арганізаваны тройчы (у 2007, 2008 і 2013 гадах).
Адбылося шэсць раундаў двухбаковых палітычных кансультацый на ўзроўні намеснікаў міністраў замежных спраў (шосты — 13 снежня 2023 г. у г.Мінску).
Праведзена чатыры пасяджэнні Беларуска-Паўднёваафрыканскага камітэта па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве і чатыры пасяджэнні Сумеснай камісіі па супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій.
У ліпені 2024 г. прадстаўнік ПАР упершыню ўзяў удзел у 33-м міжнародным фестывалі «Славянскі базар у Віцебску». Паўднёваафрыканскі саліст Т.С.Р. Мбата атрымаў прыз сімпатый гледачоў на конкурсе спевакоў.