:

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь

 

СІДАРУК
АЛЯКСАНДР ДЗМІТРЫЕВІЧ

НАДЗВЫЧАЙНЫ І ПАЎНАЦМОНЫ ПАСОЛ
РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ У ПАЎДНЁВА-АФРЫКАНСКАЙ РЭСПУБЛІЦЫ
І ПА СУМЯШЧАЛЬНІЦТВЕ Ў РЭСПУБЛІЦЫ
АНГОЛА,
РЭСПУБЛІЦЫ ЗІМБАБВЭ, РЭСПУБЛІЦЫ МАЗАМБІК
І
РЭСПУБЛІЦЫ НАМІБІЯ

Нарадзіўся 14 студзеня 1968 г. ў г. Кобрыне Брэсцкай вобласці.

Адукацыя вышэйшая, у 1992 г. скончыў перакладчыцкі факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў, у 1995 годзе — Акадэмію кіравання пры Кабінеце Міністраў Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «дзяржаўнае кіраванне».

1992 — 1995 гг. — праца ў аддзеле знешнеэканамічных сувязяў Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта

1995 — 2000 гг. — праца ва ўпраўленні міжнародных эканамічных адносін і
ўпраўленні агульнаеўрапейскага супрацоўніцтва МЗС Рэспублікі Беларусь

1998 — 1999 гг. — афіцэр па рэгіянальнай стабілізацыі Місіі АБСЕ ў Босніі і Герцагавіне

2000 — 2004 гг. — саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Бельгія

2004 — 2007 гг. — начальнік аддзела ахоўных мер і доступу на рынкі упраўлення знешнегандлёвай палітыкі Дэпартамента знешнеэканамічнай дзейнасці МЗС Беларусі

2007 — 2011 гг. — саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі

2011 — 2013 гг. — праца ва ўпраўленні еўразійскай інтэграцыі МЗС Беларусі

2013 — 2017 гг. — начальнік галоўнага ўпраўлення Расіі МЗС Беларусі

З 26.12.2017 — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы і па сумяшчальніцтве ў Рэспубліцы Ангола, Рэспубліцы Зімбабвэ, Рэспубліцы Мазамбік і Рэспубліцы Намібія

Мае дыпламатычны ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасланца першага класа і вышэйшы клас другога ранга дзяржаўнага грамадзянскага служачага.
Валодае английскай і французскай мовамі.
Жанаты, мае дачку.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці