:

Супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з Рэспублікай Мазамбік

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Мазамбік былі ўстаноўлены 29 лютага 2000 г.

Дагаворна-прававая база паміж Беларуссю і Мазамбікам знаходзіцца ў стадыі фарміравання. Паміж дзяржавамі заключана і дзейнічае 5 міжнародных дагавораў.

Гандлёвыя адносіны Рэспублікі Беларусь з Рэспублікай Мазамбік маюць наступную дынаміку:

(млн.долараў ЗША)

Год

Абарот

Экспарт

Імпарт

Сальда

2017

0,217

0,217

–

0,217

2018

1,236

0,783

0,453

0,330

2019

0,488

0,367

0,121

0,245

2020

0,159

0,159

–

0,159

2021

1,523

1,180

0,343

0,837

2021 г. у % да 2020 г.

957,9

742,1

–

526,4

Візіты на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў не ажыццяўляліся, аднак мелі месца двухбаковыя кантакты на ўзроўні Прэм'ер-міністра, кіраўнікоў знешнепалітычных і галіновых ведамстваў.

У 2021 г. на палях ААН адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Макея У.У. з Міністрам замежных спраў і супрацоўніцтва Рэспублікі Мазамбік В.Н. Макаму Длову. У тым жа годзе Беларусь наведаў намеснік Міністра замежных спраў і супрацоўніцтва Мазамбіка М.Ж. Гансалвеш.

У жніўні 2023 г. на палях 15-га саміту БРІКС адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алейніка С.Ф. і Прэзідэнта Рэспублікі Мазамбік Ф.Ньюсі. У студзені 2024 г. на палях 19-га саміту Руху недалучэння ў г.Кампале (Уганда) кіраўнік МЗС Беларусі Алейнік С.Ф. сустрэўся з Міністрам замежных спраў і супрацоўніцтва Мазамбіка В.М. Макаму Длову.

У чэрвені 2025 г. Беларусь з візітам наведаў Міністр сельскай гаспадаркі, навакольнага асяроддзя і рыбалоўства Мазамбіка Р.М. Альбіна.

У верасні 2025 г. на палях 80-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Беларусі Рыжанкова М.У. з Міністрам замежных спраў і супрацоўніцтва Рэспублікі Мазамбік М.М. душ Сантуш Лукаш.

У маі 2026 г. першы намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Лукашэвіч С.У. сустрэўся з Дзяржаўным сакратаром па замежных справах і справах мазамбікцаў за мяжой МЗС Мазамбіка М.Ф. Сіман Мансу падчас візіту апошняй у Беларусь.

Праведзены тры пасяджэнні палітычных кансультацый Беларусі і Мазамбіка і тры пасяджэнні Сумеснай Беларуска-Мазамбікскай камісіі па супрацоўніцтве.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці