Супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з Рэспублікай Мазамбік
Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Мазамбік былі ўстаноўлены 29 лютага 2000 г.
Дагаворна-прававая база паміж Беларуссю і Мазамбікам знаходзіцца ў стадыі фарміравання. Паміж дзяржавамі заключана і дзейнічае 5 міжнародных дагавораў.
Гандлёвыя адносіны Рэспублікі Беларусь з Рэспублікай Мазамбік маюць наступную дынаміку:
(млн.долараў ЗША)
|
Год |
Абарот |
Экспарт |
Імпарт |
Сальда |
|
2017 |
0,217 |
0,217 |
– |
0,217 |
|
2018 |
1,236 |
0,783 |
0,453 |
0,330 |
|
2019 |
0,488 |
0,367 |
0,121 |
0,245 |
|
2020 |
0,159 |
0,159 |
– |
0,159 |
|
2021 |
1,523 |
1,180 |
0,343 |
0,837 |
|
2021 г. у % да 2020 г. |
957,9 |
742,1 |
– |
526,4 |
Візіты на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў не ажыццяўляліся, аднак мелі месца двухбаковыя кантакты на ўзроўні Прэм'ер-міністра, кіраўнікоў знешнепалітычных і галіновых ведамстваў.
У 2021 г. на палях ААН адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Макея У.У. з Міністрам замежных спраў і супрацоўніцтва Рэспублікі Мазамбік В.Н. Макаму Длову. У тым жа годзе Беларусь наведаў намеснік Міністра замежных спраў і супрацоўніцтва Мазамбіка М.Ж. Гансалвеш.
У жніўні 2023 г. на палях 15-га саміту БРІКС адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алейніка С.Ф. і Прэзідэнта Рэспублікі Мазамбік Ф.Ньюсі. У студзені 2024 г. на палях 19-га саміту Руху недалучэння ў г.Кампале (Уганда) кіраўнік МЗС Беларусі Алейнік С.Ф. сустрэўся з Міністрам замежных спраў і супрацоўніцтва Мазамбіка В.М. Макаму Длову.
У чэрвені 2025 г. Беларусь з візітам наведаў Міністр сельскай гаспадаркі, навакольнага асяроддзя і рыбалоўства Мазамбіка Р.М. Альбіна.
Праведзены тры пасяджэнні палітычных кансультацый Беларусі і Мазамбіка і тры пасяджэнні Сумеснай Беларуска-Мазамбікскай камісіі па супрацоўніцтве.