Супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з Рэспублікай Зімбабвэ
Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Зімбабвэ ўстаноўлены 16 красавіка 1992 г. Пасол Рэспублікі Беларусь у ПАР акрэдытаваны ў Зімбабвэ па сумяшчальніцтве.
Дагаворна-прававая база двухбаковых адносін актыўна развіваецца. На сённяшні дзень паміж бакамі падпісана больш за дзесяць міжнародных дакументаў, вядзецца праца над новымі пагадненнямі.
Гандлёвыя адносіны Рэспублікі Беларусь з Рэспублікай Зімбабвэ маюць наступную дынаміку:
(млн.долараў ЗША)
Год |
Абарот | Экспарт | Імпарт | Сальда |
2016 |
4,160 |
0,221 |
3,939 |
-3,718 |
2017 |
21,461 |
18,967 |
2,494 |
16,473 |
2018 |
5,471 |
1,786 |
3,685 |
-1,899 |
2019 |
4,077 |
0,256 |
3,821 |
-3,56 |
2020 |
33,576 |
24,060 |
9,516 |
14,544 |
2021 |
25,036 |
16,464 |
8,572 |
7,892 |
2021 г. к 2020 г. (%) |
74,6 |
68,4 |
90,1 |
|
Першы візіт у Беларусь высокага ўзроўню адбыўся ў 2011 годзе, калі віцэ-прэзідэнт Зімбабвэ Дж.Нкома наведаў Мінск. З 2015 года двухбаковыя кантакты значна актывізаваліся: дэлегацыі абедзвюх дзяржаў неаднаразова наведвалі Мінск і Харарэ.
У студзені 2019 г. прайшоў першы афіцыйны візіт прэзідэнта Зімбабвэ Э. Мнангагвы ў Беларусь, у рамках якога адбыўся шэраг афіцыйных мерапрыемстваў, уключаючы сустрэчу з Кіраўніком дзяржавы.
Актыўна развіваецца дзелавое супрацоўніцтва. У рамках шматгаліновага Зімбабвійскага міжнароднага гандлёвага кірмашу (ZITF) у 2019 годзе арганізаваны краінавы стэнд «зроблена ў Беларусі» і праведзены першы Беларуска-Зімбабвійскі дзелавы форум пры ўдзеле БелГПП і зімбабвійскай нацыянальнай гандлёвай палаты (ZNCC).