:

Аб удзеле Пасла А.Сідарука ў выставе «NAMPO Harvest Day»

19.05.2023 г.

19 мая 2023 г. Пасол Беларусі ў ПАР Аляксандр Сідарук прыняў удзел у 55-й Міжнароднай сельскагаспадарчай выставе «NAMPO Harvest Day» (г.Батавіль, правінцыя Фры-Стэйт).

Кіраўнік беларускай дыпмісіі наведаў арганізаваную дылерам ААТ «МТЗ» у ПАР – кампаніяй «ETG Logistics»  – экспазіцыю трактароў «БЕЛАРУС» магутнасцю ад 95 да 212 конскіх сіл. Абмеркавана актуальная сітуацыя з рэалізацыяй беларускіх трактароў у краінах рэгіёна Поўдня Афрыкі і планы па нарошчванні паставак у ПАР, Батсвану і Замбію. Кіраўніцтвам «ETG Logistics» выказана цікавасць мясцовых фермераў да тэхнікі ААТ «МТЗ» як надзейнай, простай у выкарыстанні і даўгавечнай.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці