:

Аб сустрэчы Пасла А. Сідарука з генеральным дырэктарам Міністэрства сельскай гаспадаркі, зямельнай рэформы і сельскага развіцця ПАР

29.06.2022 г.

29 чэрвеня 2022 г. па ініцыятыве Пасольства адбылася сустрэча Пасла Аляксандра Сідарука з генеральным дырэктарам Міністэрства сельскай гаспадаркі, зямельнай рэформы і сельскага развіцця Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Рамасадзі Маакетсай.

У ходзе сустрэчы абмеркаваны пытанні падпісання паміж аграрнымі ведамствамі дзвюх краін мемарандума аб супрацоўніцтве ў сферы сельскай гаспадаркі, сертыфікацыі беларускай малочнай прадукцыі для паставак на рынак ПАР, а таксама практычныя крокі па фарміраванню Сумеснай Беларуска-Паўднёваафрыканскай рабочай групы па сельскай гаспадарцы.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці