:

Аб адкрыцці Пасольства ў Рэспубліцы Зімбабвэ

12.07.2022 г.

11 ліпеня 2022 г. Пасол Аляксандр Сідарук правёў урачыстую цырымонію адкрыцця Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Зімбабвэ, горад Харарэ.

У сваім выступленні Пасол адзначыў, што дзякуючы адкрыццю Пасольства Беларусь і Зімбабвэ стануць яшчэ бліжэй, што дасць магчымасць прадоўжыць эфектыўную работу на карысць народаў абедзвюх краін.

У цырымоніі адкрыцця таксама прынялі ўдзел Міністр замежных спраў і міжнароднага гандлю Рэспублікі Зімбабвэ Фрэдэрык Шава, прадстаўнікі дзяржаўных структур, Парламента Рэспублікі Зімбабвэ і дыпламатычнага корпуса.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці