Аб удзеле Пасла А.Сідарука ў міжнародным форуме «Капітал навуковай дыпламатыі для Афрыкі»
08.07.2022 г.8 ліпеня 2022 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы Аляксандр Сідарук прыняў удзел міжнародным форуме «Капітал навуковай дыпламатыі для Афрыкі».
Мерапрыемства праведзена па ініцыятыве Міністэрства навукі і інавацый, а таксама Савета па навуковым і прамысловым даследаванням ПАР. У ходзе форуму ўдзельнікі абмяняліся думкамі аб бягучых праблемах і выкліках, якія стаяць перад навуковай дыпламатыяй, абмеркавалі механізмы больш якаснага і прадуктыўнага ўзаемадзеяння як унутры кантынента, так і з іншымі замежнымі партнёрамі.
У частцы беларуска-паўднёваафрыканскага супрацоўніцтва Пасол абмеркаваў перспектывы правядзення ў г. Мінску чарговага чацвёртага пасяджэння Сумеснай Беларуска-Паўднёваафрыканскай камісіі па супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій, а таксама магчымасці наладжвання ўзаемадзеяння паміж Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і Афрыканскай акадэміяй навук (панафрыканская арганізацыя, аб'ект навук краін кантынента).