:

Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі С.Алейніка з Міністрам міжнародных адносін і супрацоўніцтва ПАР

25.08.2023 г.

25 жніўня 2023 г. у г. Яханэсбургу адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Алейніка з Міністрам міжнародных адносін і супрацоўніцтва ПАР Наледзі Пандор.

У ходзе грунтоўных перагавораў бакі абмеркавалі ўвесь блок двухбаковых пытанняў. Асобная ўвага ўдзелена рэалізацыі кааперацыйных праектаў і развіццю дагаворна-прававой базы. У ліку разгляданых дакументаў — дагаворы аб прадухіленні двайнога падаткаабкладання і аб спрашчэнні візавага рэжыму. Дасягнута дамоўленасць аб правядзенні ў бліжэйшы час кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў у г. Мінску.

Н.Пандор праінфармавала аб сур'ёзных выкліках у сферы харчовай бяспекі для большасці краін Афрыкі ў сувязі з незаконнымі абмежаваннямі паставак калійных угнаенняў.

Падрабязна абмеркавана агульная сітуацыя на Афрыканскім кантыненце, а таксама ў Еўразійскім рэгіёне.

З улікам старшынства ПАР у БРІКС асобная ўвага ўдзелена вынікам праведзенага XV саміта і перспектывам удзелу Рэспублікі Беларусь у рабоце Аб'яднання.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці