Аб усталяванні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Каралеўствам Эсваціні
04.06.2024 г.4 чэрвеня 2024 г. у Прэторыі ва ўрачыстай абстаноўцы падпісана Сумеснае камюніке аб усталяванні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Каралеўствам Эсваціні. Пасол Беларусі ў ПАР Ігар Белы і Высокі камісар Пасольства Эсваціні ў ПАР Ліндзіве Кунэне ўзялі ўдзел у цырымоніі.
Гэта падзея адкрывае магчымасці да развіцця ўсяго комплексу адносін паміж дзвюма краінамі ў галіне палітычнага дыялогу, прасоўвання гандлю і эканамічнай кааперацыі, усталяванні сувязей у галіне адукацыі, аховы здароўя, навукі і тэхналогій, культурнага абмену.
Праца па асобных кірунках супрацоўніцтва дзвюх краін ужо ідзе. Ёсць узаемная зацікаўленасць да фарміравання дагаворна-прававой базы беларуска-эсвацінскіх адносін.
Кіраўнікі дыпмісій краін абмеркавалі далейшыя практычныя крокі па развіцці двухбаковага ўзаемадзеяння.
Доўгі час Эсваціні заставалася ў вельмі кароткім спісе краін, якія не маюць дыпламатычных адносін з Беларуссю. Змяненне міжнароднай і рэгіянальнай абстаноўкі, а таксама актыўныя дзеянні беларускай дыпламатыі па прасоўванні ідэі ўзаемакарыснага супрацоўніцтва афрыканскіх партнёраў з нашай краінай на фоне неакаланіяльных падыходаў асобных міжнародных ігракоў пераконваюць усё большую колькасць лідараў дзяржаў Афрыкі ў перспектыўнасці развіцця адносін з Беларуссю.