:

Аб удзеле Пасла А.Сідарука ў мерапрыемствах, прысвечаных святкаванню Дня незалежнасці Зімбабвэ

18.04.2022 г.

17-18 красавіка 2022 г. Пасол Аляксандр Сідарук наведаў г.Булавайо, дзе прыняў удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах з нагоды 42-годдзя з даты набыцця незалежнасці Рэспублікай Зімбабвэ.

У ходзе выступлення на святочнай цырымоніі, якая праходзіла на стадыёне Барбарфілдс, Прэзідэнт Зімбабвэ Эмерсан Мнангагва адзначыў дасягнутыя за гады незалежнасці поспехі краіны ў развіцці многіх галін гаспадаркі, у росце ўзроўню жыцця суграмадзян, а таксама у рэалізуемай сёння яго ўрадам стратэгіі па эканамічнаму развіццю «Бачанне 2030».

У рамках мерапрыемстваў Пасол А.Сідарук правёў кароткія сустрэчы з Міністрам замежных спраў і міжнароднага гандлю Зімбабвэ Фрэдэрыкам Шавой, Міністрам вышэйшай і спецыяльнай адукацыі, інавацый, развіцця навукі і тэхналогій Зімбабвэ Амонам Мурвірай, Міністрам пачатковай і сярэдняй адукацыі Зімбабвэ Кайнам Матэмай, Пастаянным сакратаром МЗС Зімбабвэ Джэймсам Манзоў, кіраўнікамі іншых дзяржаўных устаноў і ведамстваў, прадстаўнікамі дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага ў Зімбабвэ.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці