:

Аб удзеле Пасла А.Сідарука у рабочай нарадзе па пытаннях развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з ПАР

09.06.2022 г.

9 чэрвеня 2022 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы Аляксандр Сідарук прыняў удзел у рабочай нарадзе (у фармаце відэаканферэнцыі) па пытаннях развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з ПАР у 2022 годзе. Мерапрыемства прайшло пад старшынствам Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Андрэя Худыка, які з'яўляецца замацаванай за ПАР службовай асобай.

Пасол выступіў з дакладам аб стане двухбаковых адносін паміж Рэспублікай Беларусь і ПАР, праінфармаваў аб бягучых тэндэнцыях і праблемах, абазначыў шэраг задач па нарошчванню беларускага экспарту ў ПАР.

У відэаканферэнцыі таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, ААТ «Мінскі трактарны завод», ААТ «Рэчыцкі метызны завод», ААТ «Беларуская калійная кампанія», ААТ «Белшына», «Аршанскі льнокамбінат», СААТ «Камунарка», філіял «Завод Хімвалакно» ААТ «Гродна Азот», ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь», ААТ «Беларусбанк», РУП «Белэксімгарант».

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці