Аб шостым раундзе палітычных кансультацый паміж МЗС Беларусі і МЗС ПАР
13.12.2023 г.13 снежня 2023 г. у г.Мінску адбыўся шосты раунд палітычных кансультацый паміж Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам міжнародных адносін і супрацоўніцтва Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі.
Беларускую дэлегацыю ўзначаліў намеснік Міністра замежных спраў Яўген Шэстакоў, паўднёваафрыканскую — намеснік Міністра міжнародных адносін і супрацоўніцтва Элвін Ботэс.
Абмеркаваны шырокі спектр пытанняў двухбаковага парадку дня. Асаблівая ўвага ўдзелена ўмацаванню палітычнага дыялога, пашырэнню гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, а таксама дагаворна-прававой базы ўзаемаадносін паміж Беларуссю і ПАР.
Прадстаўнікі дзвюх краін падзяліліся сваімі экспертнымі ацэнкамі адносна бягучай міжнароднай сітуацыі ў рэгіянальным і глабальным кантэксце.
Адбыўся абмен думкамі па ўзаемадзеянні па лініі БРІКС, у рамках ААН і шэрагу іншых міжнародных арганізацый.