Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі С.Алейніка з намеснікам Міністра міжнародных адносін і супрацоўніцтва ПАР
13.12.2023 г.13 снежня 2023 г. адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргея Алейніка з намеснікам Міністра міжнародных адносін і супрацоўніцтва Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Элвінам Батэсам.
У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі актуальны стан і перспектывы развіцця беларуска-паўднёваафрыканскіх адносін, пацвердзілі зацікаўленасць ва ўмацаванні супрацоўніцтва, а таксама намецілі далейшыя захады па актывізацыі ўзаемадзеяння Беларусі і ПАР па шэрагу напрамкаў.
Асаблівая ўвага ўдзелена развіццю гандлёва-эканамічных адносін, у прыватнасці, магчымасці рэалізацыі праграмы механізацыі сельскай гаспадаркі ў ПАР. Беларускім бокам адзначана паспяховае прымяненне ў Афрыцы перадавых сельскагаспадарчых тэхналогій, якія садзейнічаюць вырашэнню праблемы харчовай бяспекі.
Суразмоўцы таксама закранулі пытанні ўзаемадзеяння Беларусі і ПАР у міжнародных арганізацыях, уключаючы ААН, БРІКС і іншыя структуры.