Аб увядзенні біяметрычных дакументаў
31.08.2021 г.Паважаныя грамадзяне Рэспублікі Беларусь!
1 верасня 2021 г. уступае ў сілу Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб біяметрычных дакументах», у адпаведнасці з якім будзе ажыццяўляцца выдача (біяметрычных) ідэнтыфікацыйных картак і біяметрычных пашпартоў.
Адначасова Пасольствам Рэспублікі Беларусь у ПАР працягнецца ажыццяўленне працэдур па:
♦ выдачы (абмену) пашпартоў для сталага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь;
♦ абмену пашпартоў грамадзянам, стала пражываючым ў Рэспубліцы Беларусь і якія выехалі за межы Рэспублікі Беларусь для часовага знаходжання (г. зн. пры наяўнасці ў пашпарце адзнакі аб рэгістрацыі па месцы жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь);
♦ аднаразоваму прадаўжэнню тэрміну дзеяння пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, які пастаянна пражывае ў Рэспубліцы Беларусь.
Адпаведна Указу стаўкі консульскага збору за выдачу (абмен) ідэнтыфікацыйнай карты складае 25 еўра, за выдачу (абмен) біяметрычнага пашпарта грамадзянам, якія не дасягнулі чатырнаццацігадовага ўзросту, – 40 еўра, іншым грамадзянам – 100 еўра.
Важна адзначыць, што, аднойчы атрымаўшы ідэнтыфікацыйную карту, грамадзянін страчвае права ў далейшым атрымаць (вярнуць) (небіяметрычны) пашпарт дзеючага ўзору.
Біяметрычны пашпарт можа быць выдадзены толькі пры наяўнасці ідэнтыфікацыйнай карты альбо пры адначасовай падачы дакументаў на афармленне ідэнтыфікацыйнай карты і біяметрычнага пашпарта. Грамадзянін можа мець не больш двух біяметрычных пашпартоў.
Грамадзянам, якія былі дакументаваны пашпартамі для сталага пражывання за межамі Беларусі (серыі РР) і якія знаходзяцца на сталым консульскім уліку ў Пасольстве Рэспублікі Беларусь у ПАР выдача ідэнтыфікацыйнай карты і біяметрычнага пашпарта ўпершыню будзе ажыццяўляцца ў нашым Пасольстве.
Грамадзянам, якія не аформілі сталае пражыванне за межамі Рэспублікі Беларусь і якія былі дакументаваны пашпартамі «ўнутранай серыі», выдача ідэнтыфікацыйнай карты і біяметрычнага пашпарта ўпершыню будзе ажыццяўляцца падраздзяленнем па грамадзянству і міграцыі па месцы рэгістрацыі грамадзяніна на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Далейшы абмен вышэйадзначаных дакументаў можа вырабляцца як Пасольствам, так і органамі ўнутраных спраў без прывязкі да месца сталага пражывання грамадзяніна.
Грамадзянін, які аформіў праз Пасольства (Генеральнае консульства, консульства) сталае пражыванне за межамі Рэспублікі Беларусь пасля 01.09.2021, здымаецца з рэгістрацыйнага ўліку па месцы жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь на падставе паведамлення замежных устаноў, якія накіроўваюцца ў абласное (г. Мінска) Упраўленне па грамадзянстве і міграцыі па месцы апошняй рэгістрацыі.
Разам з тым, ва ўмовах наяўных абмежаванняў на ўезд у большасць замежных краін па прычыне складанай эпідэміялагічнай сітуацыі, даставіць неабходнае абсталяванне, ажыццявіць яго наладку і прыступіць да працы па зборы біяметрычных і персанальных дадзеных, а таксама прыёму дакументаў на афармленне біяметрычных дакументаў у Пасольстве Рэспублікі Беларусь у ПАР з 1 верасня 2021 г. не ўяўляецца магчымым.
Гэта праца будзе завершана ў бліжэйшы час, аб чым вы будзеце праінфармаваны дадаткова.
Пасольства дзякуе за разуменне і прыносіць свае прабачэнні за магчымыя нязручнасці.
З павагай,
Пасольства Рэспублікі Беларусь у ПАР