:

Супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з Рэспублікай Анголай

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Ангола ўстаноўлены 24 красавіка 1995 г. Пасол Беларусі ў ПАР акрэдытаваны ў Анголе па сумяшчальніцтве.

Дагаворна-прававая база паміж Беларуссю і Анголай знаходзіцца ў стадыі фарміравання. Заключаны і дзейнічаюць тры міжнародныя дамовы, вядзецца ўзгадненне па новым дакументам.

Гандлёвыя адносіны Рэспублікі Беларусь з Рэспублікай Ангола маюць наступную дынаміку:

(млн.долараў ЗША)

Год

Абарот

Экспарт

Імпарт

Сальда

2016

40,315

40,315

40,315

2017

73,022

73,022

73,022

2018

49,633

49,633

49,633

2019

18,684

18,684

0,0002

18,684

2020

13,968

13,951

0,017

13,934

2021

88,473

88,422

0,051

88,371

2021 г. у %

да 2020 г.

633,4

633,8

289,2

 

Візіты на вышэйшым узроўні не ажыццяўляліся, аднак мелі месца двухбаковыя кантакты на ўзроўні кіраўнікоў знешнепалітычных і галіновых ведамстваў.

У жніўні 2015 г. у г.Луандзе праведзена першае пасяджэнне двухбаковых знешнепалітычных кансультацый на ўзроўні намеснікаў кіраўнікоў міністэрстваў замежных спраў. Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін правялі сустрэчу на палях Генасамблеі ААН у г.Нью-Ёрку ў 2016 г.

У чэрвені 2017 г. адбыўся першы ў гісторыі дыпадносінаў афіцыйны візіт у Беларусь Міністра замежных зносінаў Анголы Ж.Р. Шыкоці, які быў прыняты Кіраўніком беларускай дзяржавы.

У лістападзе 2017 г. Анголу наведала беларуская дэлегацыя на чале з Міністрам прамысловасці Беларусі.

У чэрвені 2019 года беларускія кампаніі прынялі ўдзел у міжнароднай шматгаліновай выставе «FILDA» у г.Луандзе.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці