:

Cупрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з Рэспублікай Намібія

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Намібія ўстаноўлены 21 снежня 2000 г. Пасол Беларусі ў ПАР акрэдытаваны ў Намібіі па сумяшчальніцтве.

Дагаворна-прававая база двухбаковых адносін знаходзіцца ў стадыі фарміравання. Былі падпісаны мемарандум аб узаемаразуменні паміж МЗС Беларусі і Намібіі аб правядзенні палітычных кансультацый, мемарандум аб узаемаразуменні паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Намібія аб супрацоўніцтве ў барацьбе са злачыннасцю.

Гандлёвыя адносіны Рэспублікі Беларусь з Рэспублікай Намібія маюць наступную дынаміку:

(тыс.долараў ЗША)

Перыяд

Абарот

Экспарт

Імпарт

Сальда

2016

5,1

5,1

-5,1

2017

138,4

49,9

88,5

-38,6

2018

37,5

0,7

36,8

-37,9

2019

82,3

0,2

82,1

-81,9

2020

85,2

67,1

18,1

49,0

2021

64,4

64,4

-64,4

2021 г. да % к 2020 г.

75,6

355,8

 

Візіты на вышэйшым узроўні не ажыццяўляліся.

У кастрычніку 2016 г. адбыўся афіцыйны візіт у Беларусь Намесніка Прэм'ер-міністра — Міністра міжнародных адносін і супрацоўніцтва Рэспублікі Намібія Н.Нандзі-Ндаітвы.

У кастрычніку 2017 года быў рэалізаваны візіт у Намібію Міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь І.А. Шуневіча, дасягнуты дамоўленасці аб супрацоўніцтве дзвюх краін у галіне барацьбы са злачыннасцю.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці