:

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь

БЕЛЫ
ІГАР ГЕОРГІЕВІЧ

НАДЗВЫЧАЙНЫ І ПАЎНАЦМОНЫ ПАСОЛ
РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ У ПАЎДНЁВА-АФРЫКАНСКАЙ РЭСПУБЛІЦЫ
І ПА СУМЯШЧАЛЬНІЦТВЕ Ў РЭСПУБЛІЦЫ
БАТСВАНА,
РЭСПУБЛІЦЫ МАЗАМБІК
І
РЭСПУБЛІЦЫ НАМІБІЯ

Нарадзіўся 16 кастрычніка 1971 г. ў г.Мінску, Беларусь.

Выпускнік: Акадэміі фізічнай культуры і спорту (1993 г.), факультэта міжнародных эканамічных адносін Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта Рэспублікі Беларусь (1996 г.), юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта Рэспублікі Беларусь (2002 г.).

1994-1999 гг.

праца на розных пасадах у Міністэрстве знешніх эканамічных сувязяў Рэспублікі Беларусь

1999-2000 гг.

кіраўнік аддзела рэгістрацыі прадпрыемстваў з замежным капіталам крэдытна-інвестыцыйнага дэпартамента Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь

2000-2003 гг.

Саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Дзяржаве Ізраіль

2003-2005 гг.

праца на розных пасадах у Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь

2005-2009

Саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Індыя

2009-2011 гг.

Намеснік начальніка ўпраўлення Садружнасці Незалежных Дзяржаў і Еўразійскай эканамічнай супольнасці Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь

2011-2016 гг.

Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у г.Стамбуле (Турцыя)

2016-2017 гг.

Старшы саветнік упраўлення двухбаковых адносін з дзяржавамі СНД Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь

2017-2018 гг.

Намеснік начальніка ўпраўлення СНД першага галоўнага палітычнага ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь

2018-2019 гг.

Саветнік-пасланнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В'етнам

2020-2021 гг.

Намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь

2021-2023 гг.

Начальнік Галоўнага ўпраўлення Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь

з 2023 г.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы (па сумяшчальніцтве ў Рэспубліцы Батсвана, Рэспубліцы Мазамбік і Рэспубліцы Намібія)

Валодае англійскай і турэцкай мовамі.

Жанаты, мае дачку.

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці